Сачыненне па тэхніцы бяспекі пры выкарыстанні лямпачкі

Сачыненне па беларускай мове па тэхніцы бяспекі пры выкарыстанні лямпачкі

Па-першае, трэба заўсёды выконваць правіла тэхнікі бяспекі і памятаць пра тое, што электрычная энергія можа быць небяспечнай для жыцця. Па-другое, вы павінны вызначыцца, якая лямпа неабходна: звычайная лямпа напальвання; галагенавая лямпа; люмінесцэнтная (лямпа дзённага святла).

Далей абавязкова пераканайцеся, што пераключальнік святла знаходзіцца ў выключаным становішчы. Калі гэта люстра або абажур, павольна адкруціце і зніміце яе. Потым уключыце іншыя крыніцы святла, каб вам было відаць, куды укруціць лямпачку. Пасля гэтага дайце лямпе астыць тры хвіліны, а затым адкруціце яе, паварочваючы справа налева. Калі ў вас з’явіліся цяжкасці, трэба ўзяць ручнік, каб абараніць сябе ў выпадку, калі лямпачка разаб’ецца. Затым, як вы адкруцілі, трэба акуратна дастаць яе і выкінуць у сметніцу. Далей неабходна ўзяць новую лямпу і ўшрубаваць яе на месца старой (злева направа). Абавязкова праверце выключальнік святла, каб убачыць, ці гарыць лямпа. Калі лямпачка не гарыць, трэба паўтарыць паслядоўнасць дзеянняў зноў.