Сачыненне па беларускай мове на тэму “Адказнасць”
Адказнасць – гэта ўменне адказваць за свае ўчынкі. Ці лёгка быць адказным? Думаю, складана. Пачуццё адказнасці спалучана з такімі паняццямі як сумленнасць, дабрыня, каханне. Заклік быць адказным у каханні і сяброўстве, щанаваць пачуцці блізкага, даражыць чужым даверам, не ашукваць добра паказаў Антуан дэ Сэнт-Экзюперы ў сваім вядомым выразе: “Мы ў адказе за тых, каго прыручылі”. Мне здаецца, гэта вельмі мудрая фраза, якая гаворыць кожнаму з нас пра адказнасць перад тымі, хто табе паверыў, дакладней хто табе даверыўся. Няважна хто – сабака ці чалавек. Калі ты падаў руку сабаку, і яна падышла – нельга біць яе ў адказ. Калі чалавек табе даверыўся, не прычыняй яму боль абыякавасцю. Жорсткасць выклікае толькі жорсткасць. Мы павінны пра гэта помніць і тым больш не даваць у крыўду тых, хто не можа абараніцца сам!