Сачыненне па беларускай мове на тэму “Акцёр, які мне падабаецца”
У кожнага чалавека ёсць любімыя кампазітары, тэлевядучыя, спевакі, акцёры. Я не выключэнне. І мне хочацца напісаць пра свайго любімага акцёра – Раберта Даўні – малодшага.
А блізкі мне гэты акцёр, таму што яго героі – гэта моцныя асобы. Людзі, якія шануюць сяброўства. Людзі, вартыя захаплення. Мне асабліва падабаюцца такія фільмы з яго ўдзелам, як «Шэрлак Холмс», «Жалезны чалавек», «Мсціўцы». Дзякуючы акцёрскаму таленту Раберта Даўні – малодшага, яго героі выклікаюць цікавасць с перешага моманту з’яўлення на экране. Прыцягваюць сваёй легкасцю, іроніяй, жвавасцю. Раберт Даўні – малодшы не толькі добры акцёр, але і выдатны музыкант. І я жадаю, каб яго здольнасці радавалі нас яшчэ доўгі час.