Сачыненне па беларускай мове на тэму “Мова”
З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор’яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.
М. Танк
У кожнага народа няма большага скарбу. чым яго мова. Родная мова – гэта характар народа, яго памяць, гісторыя, яго розум і вопыт. На беларускай мове напісана шмат вершаў, казак, паданняў. Я лічу нашу мову прыгожай, самай пяшчотнай, пявучай, вобразнай, шчырай. Кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць яе, бо гэта — наша галоўнае нацыянальнае багацце і адрозненне.
Многія стагоддзі складалася, шліфавалася і ўзбагачалася беларуская мова. Кожнае пакаленне імкнулася дадаць штосьці сваё, дарагое, вартае доўгай памяці. Але ў сённяшнія дні вельмі мала людзей размаўляе на бацькоўскай мове. На жаль, у цяперашні час мы чуем чыстую родную мову толькі ў школе на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Але хочацца, каб часцей гучалі наша «калі ласка», “дзякуй”. Наша мова перажыла цяжкія часіны ў гісторыі, але яна выжыла, і мы, будучыня Беларусі, ніякім чынам не павінны знішчаць яе. За кожным словам стаіць жыццё, надзеі, пакуты і запавет нашых продкаў. Нашу мову трэба берагчы, каб было што перадаць нашчадкам, нельга саромецца яе, бо гэтым самым мы будзем адракацца ад сваёй краіны.