Простае шчасце людское,
Так як і наша з табою,
Пэўна, складаецца з солі,
3 хлеба, сабранага ў полі,
3 поту, дарожнага пылу,
3 роднага небасхілу,
3 дружбы, мацнейшай ад смерці,
3 песні… I так мне здаецца:
Каб з чаго іншага скласці,
Дык ці было б яно шчасцем.
М. Танк
Шмат я чуў розных спрэчак аб шчасці. Шчасце — гэта багацце, грошы. Багатым заўсёды жывецца лягчэй, чым бедным. Але сапраўднага шчасця, моцнага сяброўства за грошы не купіш. З навуковага пункту гледжання шчасце — гэта вобразнае паняцце, якое апісвае стан чалавека, прычым як духовнае, так і матэрыяльнае.Шчаслівы той, хто будуе шчасце не толькі для сябе, але і для ўсіх, хто любіць людзей, і каго яны паважаюць і любяць, бо шчасце — гэта не толькі мець, браць, атрымліваць.часце і ў тым, каб умець аддаваць, дапамагаць другім, дзяліцца з імі радасцю.Шчаслівы чалавек не можа быць абыякавым да чужой бяды, жыць па прынцыпу «мая хата з краю». Важна навучыцца знаходзіць іскрынкі шчасця ў будзённым жыцці.Шчасце —гэта проста радасць. Кожны бачыў, як узыходзіць сонца. А гэта ўжо радасць. Кожны ведае, як пачынае варушыць зямлю расток. Гэта таксама радасць. Кожны чуў, як шумліва перага-ворваюцца паміж сабою дрэвы, пераспеўваюцца птушкі. I гэта таксама радасць. Калі ў цябе ёсць любімая праца, дарагія і блізкія табе людзі, гармонія і святло ў сэрцы, то ад гэтага ты робішся шчаслівым. Шчасце нельга сарваць, злавіць, затрымаць, за яго трэба змагацца. І кожны чалавек змагаецца за нешта сваё, асаблівае. Але не ўсе бачаць, што шчасце — гэта яскравае сонейка, празрыстае і чыстае неба над галавой, цёплая ўсмешка матулі, падтрымка бацькі, каханне. Шчасце знаходзіцца побач. Паглядзіце на сваіх родных — вы маеце магчымасць бачыць, падыдзіце да іх — вы можаце хадзіць, скажыце, як вы іх любіце, — вы можаце гаварыць, абдыміце родных — вы умееце адчуваць. Вы шчаслівыя!