Сачыненне па камедыi Я. Купалы “Паўлінка”


Сачыненне па беларускай мове па камедыi Я. Купалы “Паўлінка”

Паўлінка — галоўны персанаж аднаiменнай камедыi Янкi Купалы. Адзін з найбольш яркіх вобразаў. Аўтар так апісвае сваю дзевятнаццацігадовую гераіню: «Стройная і досыць прыгожая дзяўчынка». Паўлінка пакахала настаўніка Якіма Сароку і марыць звязаць з ім свой лёс. Але бацька жадае дачцэ іншай долі. Хлопца ён не любіць, «жыўцом бы з’еў», і хоча аддаць дзяўчынку за багатага жаніха Адольфа Быкоўскага.
     Усе падзеі ў творы вядуцца вакол змагання Паўлінкі за сваё шчасце: «А няхай сабе будзе, што мае быць, я свайго такі даб’юся, або загіну, каб і следу не засталося». Аднак жа прапанова Якіма на тайны шлюб выклікае страх перад тым, што зловяць: «не выжыву з сораму, людзі вочы выберуць, нельга будзе на свет паказацца». Паўлiнка  перажывае i  за свае каханне,  i за выбар бацькоу. Яна ўсё ж такi вырашае збегчы, каб выйсцi замуж. Але i тут ей не пашчасцiла. I хоть у рэшце рэшт бацька галоўнай гераіні выганяе з дому Адольфа Быкоўскага, але і каханы ёю Якім Сарока па даносу таго ж бацькi арыштаваны…

I хоць мы не ведаем, як разгортвалiся падзеi далей, але хочацца верыць, што перашкоды мiнуць i ўсе шчасце Паулiнкi наперадзе.