Сачыненне па беларускай мове па п’есе А. Дударава «Вечар»
Ведаеце, мне вельмi спадабауся вобраз Мyльцiка у п’есе «Вечар» Аляксея Дударава. Чаму? Васіль-Мульцік – чалавек шчыры, даверлівы, улюблённы ў жыццё. Паводзiны яго абумоўлены адкрытасцю характара, імкненнем жыць у згодзе і зладжанасці з прыродай і навакольным светам.
Чалавек гэты «тры вайны адпляскаў, сабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. I гэта яшчэ не ўсё! Двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». Але гора пакут толькi узмацнiла добрую душу героя, ён дарыць усiм сваё спачуванне, свет i цеплыню.
«…Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п’есу «Вечар» Аляксей Дудараў. I так глядзiць на сваё жыццё герой гэтага твора – Васіль-Мульцік. Ён гаворыць: “Усё на зямлі ад цяпла і святла… Калі душа ў чалавека цёплая і светлая, значыць, кавалак сонца па зямлі ходзіць…” А як жа хочацца, каб усе людзi гэта разумелi i радавалiся святлу i цяплу кожнага новага дня!